Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Прывядзіце печ у належны стан!”

Дата: 21 августа 2018 в 16:54
381 просмотр

Амаль штодня на тэрыторыі нашай краіны адбываюцца пажары. Яны нясуць за сабой не толькі матэрыяльны ўрон, але, нажаль, адбіраюць чалавечыя жыцці.

Мы часта нават не задумваемся аб тым, што можа стаць прычынай пажару, а павінны памятаць пра гэта ўвесь час. Ад таго, як мы ведаем і выконваем правілы пажарнай бяспекі часцяком залежыць наша дабрабыт і жыцце.

Пажарна-прафілактычная работа на тэррыторый Маладзечанскага раёна праводзіцца нават у выхадныя дні, што дае магчымасць ахапіць як мага болей домаўладанняў і кватэр, пагутарыць з гаспадарамі аб правілах пажарнай бяспекі.

Жыхары, чыё жыллё праверылі выратавальнікі ў мінулыя выхадныя, атрымалі не толькі інфармацыю аб правілах пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, але і праверку працаздольнасьці аўтаномных пажарных абвяшчальнікаў, стану печаў і электраправодкі. Гаспадарам пакідалі лістоўкі і памяткі пра пажарную бяспеку.

Таксама праводзіліся сельскія сходы, на якіх вялася размова з бацькамі аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без дагляду. Маленькія, яны не разумеюць яшчэ той небяспекі ў поўнай меры, якую нясуць запалкі, электраабсталяванне, адчыненае акно і шмат іншага! Супрацоўнікі МНС звярнулі увагу на неабходнасць прывядзення печаў у надляжачы стан, устаноўкі пажарных абвяшчальнікаў.

Не зразумела, чаму сеўшы элемент сілкавання ў пажарным абвяшчальніку, альбо печ, якая патрабуе рамонт, хвалюе супрацоўнікаў МНС і ні ў якім разе некаторых домаўладальнікаў! На пажарнага спадзявайся, але і сам выконвай правілы пажарнай бяспекі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.