Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пастулаты народнай педагогікі

Дата: 15 мая 2021 в 00:07, Обновлено 15 мая 2021 в 00:22
123 просмотра

Пастулаты народнай педагогікі:

  • Беларусы любяць дзяцей. Дзеці у сям'і – багацце, радасць: “Многа дзяцей – многа клопату, але і радасці шмат”, “ З дзеткамі – гора, а без дзетак удвое”, “Усякая матка хваліць сваё дзіцятка”.

  • Адукаванасць,  выхаванасць – абавязковыя атрыбуты беларуса: “Не кручаны – не рамень, не вучаны – не чалавек”

  • Выхаванне – тонкая, далікатная, складаная праца. “Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся”, “Калі тонкага дрэва не сагнеш, то тоўстага не адужаеш”

  • Выхаванне і навучанне - абавязак бацькоў. “Умеў дзіця радзіць, умей і навучыць” ,  “Хто без навукі, той як бязрукі”, “Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць”.

  • Правільна арганізаваць выхаванне можа толькі чалавек з высокімі маральнымі якасцямі. “ З пустога посуду не п'юць, не ядуць”

  • Поспех выхавання залежыць ад акружэння дзіцяці. “У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць”

  • Прыклад бацькоў – аснова фарміравання асобы. “Які бацька, такія і дзеткі”, “Якое карэнне, такое і насенне”, “Які род, такі й плод”

  • Выхаванне трэба пачынаць з ранняга дзяцінства. “Не слухаў малы, не паслухае і вялікі”, “Тады дзяцей вучаць, як поперак лаўкі ходзяць”,  “Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку - тады выйдзе на чалавечка”

  • Выхаванне павінна быць разумным, строгім. “Дай дзецям волю - сам улезеш ў няволю”, “ Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца

  • За дрэннае выхаванне нясуць адказнасць бацькі. “Пакаранне для дрэннага бацькі – дрэнны сын”, “Не ўмеў гадаваць – умей выбачаць”, “Наравісты сын - ганьба бацькі”

  • Галоўны пастулат народнай педагогікі: “Усё жывое працуе”,  “Хто працуе, таму і шанцуе” ,.г.зн. неабходна выхоўваць працавітасць, паважлівыя адносіны да працы і нецярпімасць да ляноты, гультайства.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.